Архіў навін - Самохваловичский детский сад
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

Калядкi

11.01.19

Вялікую радасць на вуліцы, у хаты

Прынеслі Каляды – зімовыя святы.

Прынеслі забавы, і жарты, і песні,

Загадкі, і гульні, і танцы і песні.

Не спі, пані скрыпка, і бубен прачніся

Калядныя святы ў нас пачаліся.

Каляды – адно з самых містычных святаў у старажытных славян. Яно менш звязана з сельскагаспадарчым цыклам, а больш з будовай і рухам сусвету. Першы дзень калядаў – дзень, у які даўжыня светлавога дня пачынала павялічвацца пасля зімовага сонцастаяння, звычайна прыходзіўся на 23-24 снежня па сучасным стылі, лічыўся пачаткам астранамічнага новага года. У адрозненні ад сельскагаспадарчага новага года, каторы з’яўляўся пачаткам працы ў полі, на каляды "нараджалася новае сонца", час "паварочваўся на вясну". Новае сонца ўвасаблялася ў вобразе дзіцяці, выкрадзенага лютай вядзьмаркай Зімою, каторая ператварыла яго ў ваўка. Але светлыя сілы, вядома, перамагаюць, гарачыя промні маладога сонца спальваюць ваўчыную скуру, яно вызваляецца з палону цёмных сіл і пакрысе "сталее", з кожным днём набіраючы сіл да вясны.

Само слова "каляды" мае паходжанне ад лацінскага calendae, "календы" - назва першага дня кожнага месяца (ад таго кораня пайшоў і "каляндар"), а так сама ад старажытнай назвы сонечнага дыску – Кола.

Калядныя святы не абмінулі і наш дзіцячы садок.Прыйшла да нас Каляда з калядоўшчыкамі, з казою. Прынесла гульні, песні, добры настрой. Былі і пачастункі,і вяселыя танцы, многа народнай музыкі. Было весела ўсім і дзеткам, і дарослым.