Беларуская мова гучыць - Самохваловичский детский сад
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Беларуская мова гучыць

“Толькі выхаванне, створанае самім народам і заснаванае на народных пачатках, мае тую выхаваўчую сілу, якой няма ў самых лепшых сістэмах, заснаваных на абстрактных ідэях.”

К.Дз. Ушынскі

Усё часцей і часцей назіраецца збядненне духоўнага свету дзяцей, перанасычэнне яго свядомасці інфармацыяй з розных сродкаў масавай інфармацыі: інтэрнэт, відэа – і аўдыёпрадукцыя, спутнікавае тэлебачанне. Як змяніць сітуацыю? Як выхаваць духоўна багатую і ўсебакова развітую асобу, сэнс жыцця якой быў бы цесна звязаны з лёсам народа, краіны? Якія прынцыпы і тэхналогіі для гэтага выкарыстаць?

Гэтыя пытанні хвалююць кожнага педагога сучаснага дзіцячага сада. Таму ўзнікла неабходнасць мэтанакіраванай працы па фарміраванні ў выхаванцаў погляду на нацыянальную культуру, як на фундаментальную духоўную каштоўнасць народа. Бо толькі той чалавек, які засвоіў культурныя каштоўнасці сваіх продкаў, зможа актыўна ўплываць  на жыццёвыя абставіны і аналізаваць стваральную дзейнасць людзей.

Нацыянальная самасвядомасць з’яўляецца духоўным здабыткам асобы, складае маральную аснову яго жыццядзейнасці.

Дашкольная ўстанова – пачатковая ступень сістэмы адукацыі. Дашкольны ўзрост – найбольш спрымальны перыяд для авалодвання дзецьмі элементамі беларускай народнай культуры. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і асабістым задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў.

Кожны чацвер у нашай установе праходзіць беларускамоӯны дзень. На занятках рэалізуюцца задачы раздзела “Развіццё мовы і культура маўленчых зносін” вучэбнай праграммы дашкольнай адукацыі. У гэты дзень педагогі арганізуюць адукацыйны працэс (заняткі, святы, гульні, віктарыны і інш.) на роднай мове, што садзейнічае фарміраванню ӯ выхаванцаӯ цікавасць і станоӯчыя адносіны да роднай мовы, краіны, вытокаӯ культуры беларускага народа.

21 лютага -  Міжнародны дзень роднай мовы

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

     На працягу 9 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

     Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

     Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

     Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

      Дык не дай  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове.

Парады бацькам,ці вучымся разам з дзецьмі гаварыць па-беларуску!

подробнее... / свернуть

Изменение герба Республики Беларусь

подробнее... / свернуть

Приобщение дошкольников к белорусскому языку

подробнее... / свернуть

Приобщение воспитанников к белорусской народной культуре

подробнее... / свернуть

Таямніцы беларускага арнаменту

подробнее... / свернуть

рекомендации по использованию государственной символики

подробнее... / свернуть

Легенды i паданнi пра Беларусь

подробнее... / свернуть

А знаете ли вы, что...

подробнее... / свернуть

Известные беларусы

подробнее... / свернуть

Беларускiя казкi

подробнее... / свернуть

Беларускiя парталы для дзяцей ii бацькоу

В данном разделе
вы можете познакомиться с белорусскими сайтами,
которые смогут помочь в воспитании, развитии и обучении
наших с вами детей.подробнее... / свернуть

Канспекты заняткау

подробнее... / свернуть

Беларускія казкі

подробнее... / свернуть